image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгічын. Аб важным – на сельскім сходзе грамадзян

478

Старшы інжынер Драгічынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бабро правёў сельскі сход грамадзян у вёсцы Жабер.

Работнік МНС давёў вяскоўцам інфармацыю аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі раёна, распавёў аб асноўных прычынах вогненных НС. Ён нагадаў аб правілах навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях і на прысядзібных участках, а таксама аб наступствах, да якіх можа прывесці невыкананне гэтых правілаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці на корані.

З пачатку года ў Драгічынскім раёне адбылося 11 пажараў, загінулі 3 чалавекі.

МНС нагадвае! Пры спальванні смецця на сваім участку, выконвайце простыя правілы бяспекі:

1) разводзьце вогнішчы ў зацішнае надвор'е на вычышчанай ад гаручых рэчываў і сухой расліннасці пляцоўцы, размешчанай на бяспечнай адлегласці ад будынкаў;

2) трымайце пры сабе першасныя сродкі пажаратушэння: вядро з вадой альбо вогнетушыцель, рыдлёўку;

3) не пакідайце вогнішча без нагляду або пад наглядам дзяцей;

4) пасля заканчэння працэсу гарэння старанна патушыце рэшткі падпаленых матэрыялаў.

Ні ў якім разе не выпальвайце сухую расліннасць на корані! У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть