- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Лунінец. Як прайшоў конкурс «СуперСтар»
У аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў раённы этап конкурсу сярод грамадзян пажылога ўзросту «СуперСтар».
Канкурсанты, нягледзячы на свой узрост, спаборнічалі ў ведах правілаў пажарнай бяспекі і дэманстравалі творчыя здольнасці. А пераможцы конкурсу – каманда «101» – прадставіць раён на абласным этапе.
Конкурс накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, развіццё творчых здольнасцяў, прапаганду бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця сярод грамадзян пажылога ўзросту.
З пачатку года ў Лунінецкім раёне адбылося 16 пажараў, загінулі 4 чалавекі.
Паважаныя грамадзяне, выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Прывядзіце ў пажарабяспечны стан жылыя дамы і кватэры сваіх пажылых бацькоў, бабуль і дзядуляў. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!