image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгічын. Прафілактычнае мерапрыемства з трэцякласнікамі

653

Прапагандыст Драгічынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яніна Пратасевіч наведала Ровінскую сярэднюю школу і правяла прафілактычнае мерапрыемства з навучэнцамі 3-га класа.

Падчас заняткаў яна пазнаёміла рабят з дзейнасцю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Потым паўтарылі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і нумара тэлефонаў экстраных службаў. Яніна Міхайлаўна нагадала, што запалкі дзецям – не цацкі, і што ад маленькага агеньчыка можа адбыцца вялікі пажар.

Напрыканцы рабяты паглядзелі мультфільм «Кніга бяспекі. Правілы выкліку ратавальнікаў».

Такія штогадовыя заняткі праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, а таксама зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і гарантавання іх бяспекі.

З пачатку года ў Драгічынскім раёне адбылося 10 пажараў.

Паважаныя бацькі, з ранняга ўзросту вучыце дзяцей правілам бяспекі і не пакідайце малалетніх без нагляду. Вывучыце з імі тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть