image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. У падарунак – аўтаномны пажарны апавяшчальнік

365

Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Раўчэня сумесна са спецыялістам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшынёй Квасевіцкага сельсавета наведалі домаўладанні адзінока пражываючых пажылых грамадзян і грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у г. Івацэвічы і аг. Квасевічы.

Усяго ўдзельнікі прафілактычнага мерапрыемства ўсталявалі 4 аўтаномных пажарных апавяшчальніка ў домаўладаннях мэтавай аўдыторыі. Пражываючым работнік МНС нагадаў нумары выкліку службы выратавання 101 і 112, а таксама правілы пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў, пячнога ацяплення. Дзмітрый Алегавіч растлумачыў грамадзянам прынцып дзеяння новага «суседа», а таксама простыя правілы яго выкарыстання. Уласнікі жылля падзякавалі за ўвагу і карысны падарунак, які можа выратаваць жыццё.

З пачатку года ў Івацэвіцкім раёне адбылося 12 пажараў, загінуў 1 чалавек.

Паважаныя грамадзяне для таго, каб папярэдзіць вогненныя НС, варта выконваць правілы пажарнай бяспекі. Не курыце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя запалкі і цыгарэты; сачыце за спраўнасцю электраправодкі, выконвайце правілы бяспекі пры эксплуатацыі газавага абсталявання і пячнога ацяплення. Усталюйце ў домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, здольныя на ранняй стадыі папярэдзіць бяду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть