image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Камянец. Каб навагоднія святы прайшлі весела і бяспечна...

435

У рамках акцыі «Бяспечны Новы год!» ратавальнікі Камянеччыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці навагодняй ёлкі.

Для таго, каб навагоднія святы прайшлі весела і бяспечна, прапагандыст Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Руслан Зазулька нагадаў гараджанам і гасцям аб «каварнасці» тонкага лёду на зімовым вадаёме, расказаў аб выкананні правілаў бяспекі пры катанні з горкі. Пагаварылі аб небяспецы піратэхнічных вырабаў. Дзецям расказалі, што траекторыя палёту петарды або феерверка можа быць непрадказальная, запуск піратэхнікі нясе ў сабе не толькі эмоцыі ад захапляльнага вогненнага шоу, але і рызыку для жыцця і здароўя навакольных, бо любы піратэхнічны выраб мае патэнцыяльную небяспеку ўзгарання або атрымання траўмы.

Вялікую цікавасць у рабят выклікалі гульні і конкурсы ад ратавальнікаў, падчас якіх вывучылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры і кніжкі з карыснымі парадамі па бяспецы.

З пачатку года ў Камянецкім раёне здарылася 20 пажараў.

Паважаныя грамадзяне, нагадваем, што ў выпадку пажару нельга панікаваць і хавацца. Неабходна выклікаць ратавальнікаў па тэлефонных нумарах 101 ці 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть