- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пінск. Бяспека – у руках студэнтаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраванай на павышэнне бяспекі і прафілактыку пажараў, выратавальнікі правялі сустрэчу з вучнямі Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А.Е. Кляшчова.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Артём Гузарэвіч падрабязна разгледзеў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Больш падрабязна прадстаўнік МНС спыніўся на такой прычыне, як неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння, падмацваўшы інфармацыю дэманстрацыяй прафілактычнага відэафільма «Ахвяра звычкі».
Акрамя таго, інспектар акцэнтаваў увагу на тым, як правільна сябе паводзіць у выпадку пажару. Ён распавёў аб важнасці захавання спакою, выкарыстанні бяспечных выхадаў і неадкладным выкліку пажарнай службы.
У завяршэнне сустрэчы ён адказаў на пытанні студэнтаў, падкрэсліўшы, што веданне правілаў пажарнай бяспекі і гатоўнасць да надзвычайных сітуацый могуць зберагчы жыццё.
З пачатку 2024 года на тэрыторыі Пінскага рэгіёна адбылося 83 пажара, загінулі 7 чалавек.
Шаноўныя грамадзяне, не курыце ў памяшканні, не выкідвайце непатушаныя цыгарэты з вокнаў, у сметніцы. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112.