image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ганцавічы. Пытанні бяспекі – на першым месцы

253

Начальнік Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Лабко правёў прафілактычную гутарку ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Грамадзянам нагадалі правілы бяспекі ў асенне-зімовы перыяд, заклікалі яшчэ раз праверыць стан сваіх ацяпляльных прыбораў, асабліва пераканацца ў цэласнасці комінаў. Таксама прысутным парэкамендавалі абсталяваць сваё жыллё аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і адказалі на пытанні.

У завяршэнне сустрэчы наведвальнікам аддзялення, якія ўдзельнічалі ў абласным фестывалі (конкурсе) сярод грамадзян пажылога ўзросту «СуперСтар», уручылі прыз і ганаровую грамату за трэцяе месца.

З пачатку года ў Ганцавіцкім раёне адбыўся 21 пажар.

Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся пра бяспеку сваіх пажылых сваякоў, прывядзіце іх домаўладанні ў пажарабяспечны стан. Звярніце ўвагу на стан печаў, якія трэба пабяліць, ачысціць ад сажы комін.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть