image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. Пра бяспеку маленькім і дарослым

569

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме тавараў для дзяцей «Свет дзяцінства» па вуліцы Камуністычнай у Івацэвічах.

Прапагандыст Арцём Гаварко нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам правілы бяспекі жыццядзейнасці, а таксама распавёў аб дзеяннях, якія неабходныя для выратавання ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Увагу надаў і дарослым, паколькі менавіта ад іх пільнасці залежыць бяспека дзяцей. Арцём Міхайлавіч распавёў пра інфармацыйную кампанію «У стыхіі няма сэрца». Падчас правядзення акцыі дарослыя і дзеці праверылі свае веды па пытаннях бяспекі: разгадалі тэматычныя рэбусы, пазмагаліся ў «бяспечныя» крыжыкі-нулікі, успомнілі назвы знакаў пажарнай бяспекі, вызначылі на малюнку небяспекі ў кватэры, усталявалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік і вызначылі паслядоўнасць «крокаў выратавання».

З пачатку года ў Івацэвіцкім раёне адбылося 27 пажараў, загінулі 3 чалавекі.

МНС нагадвае:

- не пакідайце дзяцей адных дома;

- не дазваляйце дзецям гуляць у небяспечных месцах;

- нагадвайце дзецям элементарныя правілы бяспекі; 

- пераканайцеся, што дзіця ведае свой адрас і тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть