image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Столін. Занятак для дзяцей з прышкольнага лагера

528

Лета – выдатная пара, калі можна адпачыць і набрацца сіл. Пры гэтым не варта забываць аб тым, што летняе баўленне часу павінна быць бяспечным!

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з рабятамі з прышкольных лагераў і ў гульнявой форме навучаюць іх правілам бяспечных паводзін. Так, ратавальнікі правялі тэматычнае мерапрыемства з дзецьмі, якія адпачываюць у прышкольным лагеры ДУА «Сярэдняя школа № 2 р.п. Рэчыца».

Падчас дыялогу начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Сімончык расказаў аб тым, як абараніць сябе ад розных небяспек, нагадаў нумары службаў экстранага рэагавання. Не пакінуў без увагі і пытанні бяспекі на вадзе. Работнік МНС перасцярог дзетвару ад самастойнага наведвання вадаёмаў і заклікаў выконваць меры бяспекі пры купанні.

Дзеці змаглі пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля і прымерыць адзенне ратавальнікаў. А водная феерыя стала яркім завяршэннем сустрэчы.

З пачатку года на тэрыторыі Столінскага раёна здарылася 38 пажараў, у агні загінулі 5 чалавек.

МНС нагадвае: калі вы сталі сведкам вогненнага здарэння, паведаміце аб тым, што здарылася па тэлефонных нумарах 101 ці 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть