image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пінск. У госці да ратавальнікаў

651

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Лазарчык правяла экскурсію ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 з дзецьмі з сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Пінска.

Дзеці пазнаёміліся з побытам ратавальнікаў, а таксама з тэхнікай і амуніцыяй, якая стаіць на ўзбраенні ў пінскіх ратавальнікаў, прымералі баявое адзенне і адчулі сябе сапраўднымі ратавальнікамі.

Пасля гэтага Дар'я Віктараўна нагадала ім правілы бяспекі. Рабяты ўспомнілі, як паводзіць сябе ўлетку ў двары і ў лесе. Замацавалі правілы бяспечных паводзін падчас адпачынку ля вадаёмаў.

З пачатку года ў Пінскім рэгіёне адбыліся 52 пажары, загінулі 4 чалавекі.

Ратавальнікі нагадваюць бацькам: захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступных для дзіцяці месцах, сачыце за гульнямі дзяцей, не пакідайце іх дома без нагляду, не дазваляйце малалетнім дзецям уключаць электрапрыборы і газавыя пліты і не даручайце ім назіраць за печамі і награвальнымі прыборамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть