image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пружаны. Бяспечнае таксі

787

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» прапагандыст Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іна Хаваўка правяла прафілактычнае мерапрыемства сумесна з «Яндэкс. Таксі».

Цяпер жыхары раёна могуць скарыстацца таксі, якое не толькі давязе іх хутка і якасна да пункта назначэння, але і нагадае правілы бяспекі жыццядзейнасці. Ад вадзіцеля пасажыры атрымаюць інфармацыйны буклет «Не пакідайце дзяцей адных!», азнаёміўшыся з якім, даведаюцца аб небяспеках, якія пільнуюць дзяцей дома, а таксама закладкі з героямі любімых дзіцячых мультфільмаў «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112». А яркая інфармацыйная налепка на заднім шкле прыцягне ўвагу грамадзян.

З пачатку года ў Пружанскім раёне адбылося 15 пажараў.

Паважаныя грамадзяне, стаўшы сведкам або ўдзельнікам пажару, паведаміце аб тым, што здарылася, у службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть