image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жабінка. Рэйды па палам сухой расліннасці

751

Штогод з надыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Любая неасцярожнасць з агнём у гэты перыяд можа прывесці да знішчэння лясоў, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а часам і да гібелі людзей.

З мэтай прадухілення пажараў па прычыне выпальванняў сухой расліннасці і парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў жабінкаўскія ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзяць прафілактычныя рэйды па населеных пунктах раёна. Асаблівая ўвага надаецца участкам, якія не ачышчаны ад сухой травы і кустоў, бо яны выклікаюць найбольшую небяспеку. Кінутая, незатушаная запалка або цыгарэта могуць стаць прычынай загарання травы і, як следства, прывесці да непапраўных наступстваў.

У ходзе мерапрыемстваў грамадзянам растлумачваюцца правілы бяспечнага развядзення вогнішчаў, уручаюць інфармацыйныя буклеты, а таксама нагадваюць аб мерах адказнасці за выпальванне сухой расліннасці і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.

МНС нагадвае: парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

Толькі асцярожнасць і здаровы сэнс дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў і трагічных наступстваў. У выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть