image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ганцавічы. Правілы бяспекі для пажылых грамадзян

659

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнік Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ілля Сіманчук сустрэўся з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, адаптацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У рамках сустрэчы грамадзянам нагадалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, распавялі, у якіх сітуацыях магчымая падача сігналу «Увага ўсім!», і прадэманстравалі фільм «Гэта трэба ведаць! Сігнал «Увага ўсім!». У працяг работнік МНС правёў тэматычнае інтэрактыўнае заданне «Формула бяспекі», дзе ўдзельнікі складалі формулы бяспекі, замацаваўшы веды па бяспецы жыццядзейнасці. У завяршэнне сустрэчы прысутныя атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна адбылося 8 пажараў, адзін чалавек загінуў.

У мэтах папярэджання пажараў МНС нагадвае:

- сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапускайце прымянення самаробных электрапрыбораў і «жучкоў»;

- курыце толькі ў спецыяльна адведзеных месцах;

- старанна гасіце цыгарэту, перад тым, як выкінуць;

- не пакідайце адкрыты агонь без нагляду. Калі вы, наводзячы парадак, развялі вогнішча, выконвайце важныя правілы бяспекі і памятайце, што рабіць гэта можна толькі ў зацішнае надвор'е, на адлегласці ад будынкаў, забяспечыўшы дастатковы запас сродкаў для тушэння (вада ,пясок, вогнетушыцель);

- навучыце дзіця правільным дзеянням пры пажары. А каб навучанне было цікавым і запомнілася надоўга, скарыстайцеся раздзелам «МНС бацькам і педагогам».

У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть