image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгічын. Бяспека вышэй за ўсё

732

У вёсцы Сарацні Драгічынскага раёна прайшоў сельскі сход грамадзян, удзел у якім прыняў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Кулак.

Вячаслаў Аляксандравіч распавёў вяскоўцам пра сітуацыю з пажарамі на тэрыторыі раёна. Закрануў тэму пажаранебяспечнага перыяду, нагадаў аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, агучыў правілы спальвання смецця на прыдамавых тэрыторыях і на прысядзібных участках.

Работнік МНС заклікаў грамадзян усталяваць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх у спраўным стане. Не абышлося без канкрэтных прыкладаў, калі прыбор ратаваў жыццё.

У завяршэнне сустрэчы намеснік начальніка нагадаў пенсіянерам тэлефонныя нумары службы выратавання.

За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Драгічынскага раёна адбылося 9 пажараў, загінулі 3 чалавекі.

У мэтах папярэджання пажараў у жыллё ратавальнікі нагадваюць: не выкарыстоўвайце няспраўныя электрапрыборы; усталюйце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік і падтрымлівайце яго ў спраўным стане; на прыдамавой тэрыторыі, зямельных участках не выпальвайце сухую расліннасць на корані – гэта забаронена; у выпадку пажару тэлефануйце ратавальнікам па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть