image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгічын. Карысныя рэкамендацыі ад работнікаў МНС

539

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Драгічынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць пажарна-прафілактычную работу з насельніцтвам.

Так, намеснік начальніка Драгічынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Жалнерчык наведаў домаўладання асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян.

У ходзе прафілактычнай работы было ўстаноўлена, што ўсе парушэнні, выяўленыя раней, былі ліквідаваны. Аляксандр Жалнерчык нагадаў домаўладальнікам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і аб важнасці падтрымання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у спраўным стане. Каб уласнікі домаўладанняў не забывалі пра бяспеку, ім уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад МНС.

З пачатку года на тэрыторыі Драгічынскага раёна адбылося 7 пажараў, загінулі 2 чалавекі.

Ратавальнікі заклікаюць грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі. У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть