image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ганцавічы. Разам успомнілі важныя правілы бяспекі

261

У рамках акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікі Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі шматдзетныя сем'і, каб нагадаць дзецям і іх бацькам правілы бяспекі.

Так, прапагандыст Ілля Сіманчук распавёў бацькам аб неабходнасці захавання правіл пажарнай бяспекі ў побыце і важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Дарослых заклікаў не пакідаць дзяцей адных і з ранняга ўзросту прывіваць ім правілы бяспечных паводзін. Рабяты ж у гульнявой форме ўспомнілі, якія правілы бяспекі трэба выконваць, каб не дапусціць бяды, што рабіць, калі адбылося вогненнае здарэнне. Дзецям прадэманстравалі мультфільм «Чароўная кніга», а для замацавання вывучанага прапанавалі згуляць у гульню «Крыжыкі-нулікі» і вырашыць галаваломкі. Кожны атрымаў памятныя сувеніры ад МНС.

За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна адбылося 7 пажараў, 1 чалавек загінуў.

У мэтах папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства МНС нагадвае: неабходна выхоўваць у дзяцей навыкі асцярожнага абыходжання з агнём. Абавязкова пагаворыце з імі аб небяспецы наведвання вадае

У мэтах папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства МНС нагадвае: неабходна выхоўваць у дзяцей навыкі асцярожнага абыходжання з агнём. Абавязкова пагаворыце з імі аб небяспецы наведвання вадаёмаў без дарослых. Не пакідайце дзяцей адных.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть