image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ляхавічы. Прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы

378

Прапагандыст Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Калгушкіна прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, арганізаванай тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для наведвальнікаў аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Таццяна Уладзіміраўна расказала аб пажарах, якія адбыліся ў раёне, прывяла прыклады, калі дзіцячае свавольства стала прычынай вогненных здарэнняў. Заклікала бацькоў не пакідаць малых без нагляду і быць для іх прыкладам бяспечных паводзін. Падчас мерапрыемства абмеркавалі небяспечныя сітуацыі, якія могуць адбыцца ў паўсядзённым жыцці. У ходзе сустрэчы прысутным уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

У працяг выступілі прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

З пачатку года ў Ляхавіцкім раёне адбыліся 2 пажары.

Паважаныя грамадзяне, ратавальнікі заклікаюць вас быць асцярожнымі пры абыходжанні з агнём, не ствараць сваімі дзеяннямі пажаранебяспечныя сітуацыі. Стаўшы сведкам або ўдзельнікам пажару, неадкладна паведамляйце аб тым, што здарылася, у службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть