image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Кобрын. Пазнавальная экскурсія

503

У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы для навучэнцаў устаноў адукацыі.

Так, ратавальнікі правялі пазнавальную экскурсію для дзяцей з ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Кобрына». У пачатку мерапрыемства работнікі МНС расказалі дзецям пра тыя сітуацыі, у якія можна трапіць, калі не выконваць правілы бяспекі, навучылі дзяцей дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, як правільна выклікаць ратавальнікаў. Таксама госці змаглі надзець баявое адзенне і пасядзець у кабіне пажарнай машыны.

З пачатку года на тэрыторыі Кобрынскага раёна адбыўся 41 пажар, загінулі 2 чалавекі.

Паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі, ні ў якім разе не пакідайце малых без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть