image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. Нагадалі аб бяспецы наведвальнікам гарадской дзіцячай паліклінікі

488

У рамках інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!» і другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» прапагандысты Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч і Ірына Лабырыч нагадалі аб бяспецы наведвальнікам УЗ «Брэсцкая гарадская дзіцячая паліклініка №1».

У ходзе сустрэчы з дзецьмі і іх бацькамі ратавальнікі надалі асаблівую ўвагу бяспечным паводзінам у розных жыццёвых сітуацыях, агучылі алгарытмы дзеянняў у выпадку пажару або НС на вадзе, расказалі аб сігнале «Увага ўсім» і правалах бяспечнай эвакуацыі. Усім удзельнікам мерапрыемства работнікі МНС уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад ратавальнікаў.

За мінулы перыяд 2023 года ў горадзе Брэсце адбылося 64 пажары, асноўная прычына якіх – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Грамадзяне, памятайце, што ваша хвілінная бестурботнасць можа ў адно імгненне пазбавіць вас і вашых блізкіх прытулку ці жыцця.

МНС нагадвае:

- не пакідайце дзяцей без нагляду;

- не дазваляйце гуляць у небяспечных месцах;

- навучыце дзяцей правілам бяспекі, самі няўхільна іх выконвайце.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть