- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Брэст. Нагадалі аб бяспецы наведвальнікам гарадской дзіцячай паліклінікі
У рамках інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!» і другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» прапагандысты Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч і Ірына Лабырыч нагадалі аб бяспецы наведвальнікам УЗ «Брэсцкая гарадская дзіцячая паліклініка №1».
У ходзе сустрэчы з дзецьмі і іх бацькамі ратавальнікі надалі асаблівую ўвагу бяспечным паводзінам у розных жыццёвых сітуацыях, агучылі алгарытмы дзеянняў у выпадку пажару або НС на вадзе, расказалі аб сігнале «Увага ўсім» і правалах бяспечнай эвакуацыі. Усім удзельнікам мерапрыемства работнікі МНС уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад ратавальнікаў.
За мінулы перыяд 2023 года ў горадзе Брэсце адбылося 64 пажары, асноўная прычына якіх – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Грамадзяне, памятайце, што ваша хвілінная бестурботнасць можа ў адно імгненне пазбавіць вас і вашых блізкіх прытулку ці жыцця.
МНС нагадвае:
- не пакідайце дзяцей без нагляду;
- не дазваляйце гуляць у небяспечных месцах;
- навучыце дзяцей правілам бяспекі, самі няўхільна іх выконвайце.