image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. Семінар-практыкум

481

У ДУА "Пачатковая школа №1 г. Брэста" ў рамках семінара-практыкума для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі на тэму «Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўмовах выкарыстання іміджавай пляцоўкі» прадстаўнікі Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з БДПА распавялі аб распрацоўках МНС па навучанні дзяцей і іх бацькоў, падзяліліся тэматычнай наглядна-выяўленчай прадукцыяй, на практыцы прадэманстравалі алгарытм карыстання парашковым вогнетушыцелем.

У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел прадстаўнік групы па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама, медыцынская сястра Брэсцкай гарадской паліклінікі № 5.

У ходзе правядзення семінара-практыкума адбылася прэзентацыя класа АБЖ як складовай часткі іміджавай пляцоўкі, а таксама іміджавай пляцоўкі МНС на гульнявым участку. Арганізавана правядзенне сюжэтна - ролевай гульні «Мы-пажарныя», а з выхаванцамі старэйшых груп праведзена інтэрактыўная гульня «Казачная бяспека».

У мінулым годзе ў Брэсцкай вобласці загінулі 2 дзяцей.

Ратавальнікі нагадваюць:

- захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;

- растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;

- не запалохваючы дзіця, раскажыце правілы бяспекі і прайграйце розныя сітуацыі.

І самае галоўнае, ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть