Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Брэсцкі раён. Пасяджэнне сельвыканкама
У сельсавеце вёскі Чэрні Брэсцкага раёна адбылося пасяджэнне Чэрнінскага выканаўчага камітэта, у якім прыняў удзел інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Брэсцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Валошчык.
Ён выступіў з дакладам аб бягучай абстаноўцы з пажарамі і наступствамі ад іх на тэрыторыі Брэсцкага раёна, а таксама падрабязна распавёў аб колькасці і прычынах пажараў на тэрыторыі Чэрнінскага сельсавета. Далей Вадзім Аляксандравіч расказаў аб асноўных прычынах пажараў: неасцярожным абыходжанн і з агнём (у тым ліку аб неасцярожным курэнні ў стане алкагольнага ап'янення), дзіцячым свавольствы з агнём, парушэнні правілаў эксплуатацыі электраабсталявання). Былі прыведзены факты пажараў. Асаблівую ўвагу супрацоўнік МНС надаў тэме пажараў у экасістэмах. Ён распавёў аб недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці, а таксама папярэдзіў аб адміністрацыйнай адказнасці.
За мінулы перыяд 2023 у Брэсцкім раёне адбылося 10 пажараў, загінуў 1 чалавек.
Брэсцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае: штогод палы становяцца прычынай узгарання жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў. Пры пажары тэлефануйце 101 або 112.