image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Маларыта. Інтэрактыўныя пляцоўкі, гульні і віктарыны: пра бяспеку ў даступнай форме

735

Мерапрыемства, прысвечанае фінальнаму этапу рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", прайшло ў Доме культуры Маларыты. Там на "Кірмаш мэтавых вакансій" сабраліся навучэнцы старэйшых класаў усіх школ раёна, а таксама іх настаўнікі і бацькі.

Першая частка кірмашу прайшла ў актавай зале, дзе намеснік начальніка Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Палуян распавёў прысутным аб вышэйшай установе адукацыі МНС – Універсітэце грамадзянскай абароны, а таксама аб усіх аспектах паступлення і перавагах навучання і службы.

Далей усе ўдзельнікі адправіліся на спецыяльныя пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, ключавой з якіх стала пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна ўключала ў сябе розныя гульні і віктарыны, раздачу тэматычнай наглядна-выяўленчай прадукцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі "АПА", "Экстраная дапамога". Прысутным падчас сустрэчы нагадалі аб дзеяннях пры ўзнікненні сігналу "Увага ўсім".

Разам з работнікамі МНС кожны жадаючы змог бліжэй пазнаёміцца з пажарным узбраеннем, касцюмамі ратавальнікаў. З дапамогай спецыяльнага манекена, кожны змог навучыцца правільнаму алгарытму правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

На сённяшні дзень у Маларыцкім раёне адбылося 4 пажары.

Усім бацькам неабходна памятаць, што аберагчы дзяцей ад неабдуманых учынкаў і навучыць правілам бяспекі – задача дарослых. Растлумачце дзіцяці, што ў выпадку пажару нельга хавацца, неабходна выбягаць на вуліцу, клікаць на дапамогу і тэлефанаваць выратавальнікам па тэлефонных нумарах 101 або 112. Захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах, не пакідайце дзяцей адных без нагляду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть