image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгiчын. Аб бяспецы студэнтам

852

Драгічынскiя ратавальнікі працягваюць працу ў рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі "Бяспека – у кожны дом!". І на гэты раз яны наведалі студэнтаў з Драгічынскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

З дапамогай гульні ”Поле цудаў з МНС” прысутныя засвоілі правілы выкарыстання электраабсталявання, пячнога ацяплення, а таксама запомнілі, што непатушаная цыгарэта можа стаць прычынай пажару і інш. Таксама студэнты змаглі паспрабаваць сябе ў ролі пажарнага.

Не забыліся ратавальнiкi расказаць пра мабільнае прыкладанне МНС “Дапамога побач” – інфармацыйны рэсурс, які дапаможа зарыентавацца ў экстранай сітуацыі, выклікаць пры неабходнасці ратавальнікаў, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама распавялі пра важнасць аўтаномна пажарнага апавяшчальніка.

Усім удзельнікам мерапрыемства ўручаны тэматычныя памяткі, якія будуць выдатным напамінам аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі.

За мінулы перыяд 2023 года ў Драгiчынскім раёне зарэгістравана 3 пажары.

Абагравайце свой дом правільна. Звярніце ўвагу і на правілы эксплуатацыі абагравальных прыбораў. Для таго, каб не дапусціць пажару, выконвайце правілы іх выкарыстання. У першую чаргу, уважліва вывучыце інструкцыю. Важна памятаць, што ў кожнага прыбора ёсць свой тэрмін эксплуатацыі, які ў сярэднім складае каля 10 гадоў. Выкарыстанне яго звыш устаноўленага тэрміну можа прывесці да негатыўных наступстваў. Сачыце за спраўнасцю прыбора: своечасова рамантуйце і замяняйце дэталі, якія выйшлі з ладу. Выкарыстоўвайце прыборы, вырабленыя толькі прамысловым спосабам, не выкарыстоўвайце пашкоджаныя або самаробныя электраабагравальнікі. Пераканайцеся, што штэкер устаўлены ў разетку шчыльна, інакш абагравальнік можа перагрэцца і стаць прычынай пажару. Не пакідайце уключанымі электраабагравальнікі на ноч, не выкарыстоўвайце іх для сушкі рэчаў. Не дазваляйце дзецям гуляць з такімі прыладамі. Ўстанаўлівайце электраабагравальнік на бяспечнай адлегласці ад фіранак або мэблі. Рэгулярна ачышчайце абагравальнікі ад пылу, паколькі яна можа загарэцца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть