image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жабінка. На пенсію – скрозь водную феерыю

495

Калектыў Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – зладжаная каманда прафесіяналаў. Яны заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час сутак, у любое надвор’е. Жабінкаўскія выратавальнікі – гэта адна сям’я, у якой існуюць пэўныя традыцыі. Адна з іх – урачыста і цёпла праводзіць на заслужаны адпачынак сваіх калег.

На гэты раз героем дня стаў старшы прапаршчык унутранай службы Віктар Кавярговіч – старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Амаль тры дзясяткі гадоў жыцця ён прысвяціў службе выратавання, не раз ахвяраваў сабой, ратуючы іншых, надышоў час крыху адпачыць.

– Віктар Васільевіч, ты шчасліўчык, мы табе зайздросцім, – чулася з розных бакоў ад калег і сяброў.

Усе цёпла віншавалі “пенсіянера”, жадалі не забываць родны аддзел, завітваць на агеньчык як мага часцей.

Але найгалоўнейшае віншаванне прагучала, канечне, ад начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алега Бутрыма. Алег Анатольевіч прыгадаў, як навабранцам калісьці Віктар Кавярговіч прыйшоў у аддзел, наколькі вырас прафесійна за многія гады самаадданай службы. Кіраўнік выратавальнікаў адзначыў, што за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у службе Віктар Кавярговіч неаднойчы ўзнагароджваўся граматамі і падзякамі раённага і абласнога ўзроўняў, нагрудным знакам МНС “Выдатнік”, медалямі “За бездакорную службу” ІІІ і ІІ ступеняў.

Гэтым разам Віктара Васільевіча чакалі падзякі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС і Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама падарунак.

Расчулены ад увагі, віншаванняў ды пажаданняў герой дня ў сваю чаргу расказаў, як пасля заканчэння Пружанскага тэхнікума і службы ў арміі прыйшоў у ваенізаваную пажарную службу Міністэрства ўнутраных спраў, якая ў 1999 годзе была далучана да Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Спачатку служыў пажарным у раённым аддзеле ў Жабінцы, затым камандзірам аддзялення на посце ў Сцяпанках, начальнікам складоў і – да выхаду на пенсію – старшыной групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, па-простаму – загадчыкам гаспадаркі, – падзяліўся Віктар Кавярговіч.

За час службы ён набыў не толькі вялікі вопыт, але і добрых сяброў. Сярод іх – вадзіцелі пажарных аўтамабіляў Сяргей Семянюк і Ігар Гілеціч. Разам яны прайшлі і агонь, і ваду, і медныя трубы. Колькі разоў выязджалі на выклікі, дзе лік ішоў не на хвіліны, а на секунды, дзе трэба было яшчэ да прыбыцця на месца пажару прадумаць кожны крок, кожны рух, а прыехаўшы, у першую чаргу выратаваць людзей і затрымаць агонь да прыбыцця падмацавання.

На рахунку Віктара Кавярговіча шмат выратаваных жыццяў, але ён не любіць гэтым хваліцца.

– Я проста выконваў сваю работу, – кажа ён. – Ратавалі таксама і сабак, і катоў, і буслоў, што выпалі з гнязда. Якіх толькі выпадкаў ні здаралася, шмат чаго пабачыў на сваім вяку!

Віктар Кавярговіч лічыць выратаванне справай свайго жыцця, а калектыў жабінкаўскіх агняборцаў – роднай сям’ёй, якую ён будзе праведваць і ў далейшым.

Калегі падрыхтавалі Віктару Васільевічу яшчэ адзін сюрпрыз: завяршылі цырымонію праводзінаў на заслужаны адпачынак фантастычнай воднай феерыяй. Калі наш герой няспешна выйшаў з вадзяной аркі, вочы былі на мокрым месцы ў многіх прысутных, але, упэўнена, то былі слёзы радасці, а не зайздрасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть