image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. За вогнішчам – вока ды вока

1251

Наступіў пажаранебяспечны перыяд, і кожны гаспадар імкнецца да парадку на сваім падворку. Хтосьці вывозіць смецце, а хтосьці ідзе па шляху найменшага супраціўлення – спальвае яго. Як вядома, за разведзеным вогнішчам патрэбна вока ды вока, які пры парыве ветру здольны ператварыцца ў нястрымнага ворага.

Выратавальнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы і нагадваць домаўладальнікам аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця.

Як трэба гэта рабіць? На гэтае і ўсе іншыя пытанні ў ходзе наведвання домаўладанняў даў адказы першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Паліўка.

Паліць вогнішчы не забараняецца, але неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць. Калі вы развядзеце вогнішча ў зацішнае надвор'е, будзеце кантраляваць працэс – бяды не здарыцца.

А выпальванне сухой травы – даволі актуальнае праблемнае пытанне для такой пары. Памятайце, што за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані прадугледжаны штраф. Не кажучы ўжо пра тое, што бестурботныя дзеянні могуць прывесці і да больш сумных наступстваў.

Да гэтага ўсяго Дзмітрый Аляксандравіч давёў жыхарам інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі ў раёне і вобласці, нагадаў аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, а таксама аб небяспецы курэння ў ложку. Таксама домаўладальнікам былі ўручаны лістоўкі і буклеты з патрабаваннямі асноўных правілаў пажарнай бяспекі.

Каб спальванне смецця не стала прычынай пажару, выратавальнікі нагадваюць: не пакідайце без дагляду вогнішча, не паліце смецце на тарфяным грунту і пад кронамі дрэў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть