image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Правілы бяспекі ў інтэрактыўнай форме

163

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў, а таксама для навучання пытанням бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №44 г. Пінска» наведалі Цэнтр бяспекі Столінскага РАНС.

Пачыналіся заняткі з прагляду навучальнага фільма: дзеці атрымалі тэарэтычныя веды па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Далей навучэнцаў чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі Цэнтра бяспекі.

Начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Сімончык правёў з гасцямі займальны занятак. На першых пляцоўках пагаварылі аб бяспецы дома. Выратавальнік з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказаў, што можа адбыцца пры перагрузцы электрасеткі, з-за забытых і ня выключаных з разеткі электрычных прыбораў. Разам абмеркавалі алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Далей школьнікі змаглі адтачыць свае навыкі і ў гульнявой форме паспрабаваць паведаміць аб той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, набраўшы нумары тэлефонаў 101 або 112. Навучэнцы даведаліся больш аб першасных сродках пажаратушэння, змаглі паспрабаваць патушыць некалькі ўмоўных узгаранняў на пачатковай стадыі.

У завяршэнне мерапрыемства работнік МНС распавёў аб цікавым і карысным часопісе «Юны выратавальнік», падпіска на які ўжо пачалася.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть