image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Баранавічах на дзядулі загарэлася кашуля: на наступны дзень яго ў бальніцу прывезла ўнучка

926

9 красавіка ў 11-35 выратавальнікам паступіла паведамленне з лякарні пра тое, што з апёкамі верхняй часткі тулава да іх паступіў 86-гадовы мужчына. Апёкі ён атрымаў дома.

Высветлілася, што яшчэ 8 красавіка дзядуля ставіў чайнік на газавую пліту і полай сінтэтычнай кашулі зачапіў падпаленую фаерку. Адзенне імгненна ўспыхнула. Пенсіянер выбег на вуліцу, сарваў з сябе падпаленую вопратку і вярнуўся ў кватэру. Вырашыў не звяртацца ў бальніцу. На раніцу да старых прыехала ўнучка і, агледзеўшы дзядулю, забрала яго ў бальніцу. Мужчына трапіў у рэанімацыю. У кватэры агнём нічога не пашкоджана.

Ратавальнікі нагадваюць: будзьце асцярожныя пры звароце з газавымі прыборамі і плітамі. Памятаеце, што нельга размяшчаць побач з плітой гаручыя матэрыялы, мэбля, сушыць над газам бялізну. Не пакідайце працуючыя газавыя пліты без нагляду і не выкарыстоўвайце іх для ацяплення. Пры працы на кухні сочыце за тым каб адзенне, яе рукавы не патрапілі ў фаерку. Трымайце газавую пліту ў чысціні.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть