image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

674

01.04.2019 года ў 01-31 у Ганцавіцкі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе: в. Ельня, вул. Лясная.

Па прыбыцці да месца выкліку ў 01-34 устаноўлена, што з пад даху дома ідзе дым, унутры дома шчыльнае задымленне, адбываецца гарэнне ў памяшканні веранды, усярэдзіне магчыма знаходжанне людзей.

Дом жылы, драўляны, гаспадар 1968 г. н., пражывае з жонкай.

У пакоі ў аконнага праёму выяўленая і выратавана жонка гаспадара дома, 1969 г. н. Жанчына не пацярпела.

У ваннай пакоі на падлозе знойдзены і выратаваны гаспадар дома. З папярэднім дыягназам "Атручэнне прадуктамі гарэння" ён шпіталізаваны ва УАЗ "Ганцавіцкая ЦРБ".

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны.

У выніку пажару агнём пашкоджаны сцены і маёмасць веранды дома.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть