image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажар у Мікашэвічах

764

03.03.2019 года ў 22-01 у Лунінецкі РАНС паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры на 6-м паверсе 9-павярховага шматкватэрнага жылога дома па адрасе: г.Мікашэвічы, вул. Першамайская.

Ратавальнікі аператыўна прыбылі да месца выкліку, ў пад'ездзе было моцнае задымленне.

Звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў калідоры кватэры, якая гарэла, знойдзена гаспадыня кватэры, 1962 г. нараджэння. Жанчына была без прытомнасці. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі медыкі канстатавалі смерць гаспадыні кватэры.

З кватэр шостага і размешчаных вышэй паверхаў работнікі МНС эвакуіравалі 11 чалавек.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. Агнём знішчана мэбля ў адным з пакояў, закураны сцены і столь у кватэры.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть