Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224013, г. Брест, ул. Краснознаменная, 10
- (+375 162) 59-30-82
- (+375 162) 59-30-82
- brest@mchs.gov.by
У Кобрынскім раёне работнікі МНС выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на возеры
21.02.2019 года ў 13-16 у Кобрынскі РАНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб тым, што на возеры паблізу в.Верхалессе Кобрынскага раёна чалавек праваліўся пад лёд.
Кобрынскія ратавальнікі прыбылі да возера і заўважылі чалавека ў вадзе за 25 метраў ад берага. Яны дасталі яго і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.
Выратаваны мужчына (мясцовы жыхар 1961 года нараджэння) з папярэднім дыягназам: «агульнае пераахаладжэнне» шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ "Кобрынская ЦРБ".