image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

1512

02.02.2019 года ў 11-10 у Баранавіцкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага цаглянага жылога дома па вул. Брэсцкай у Баранавічах.

Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння і выявілі задымленне ў двухпакаёвай кватэры, унутры мог знаходзіцца чалавек.

Звяном газадымаахоўнай службы на ложку ў пакоі, які гарэў, быў знойдзены гаспадар. Мужчыну 1968 года нараджэння работнікі МНС на руках вынеслі на свежае паветра.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольнае ап'яненне" выратаваны быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ "Баранавіцкая гарадская бальніца №1".

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны.

У выніку пажару агнём пашкоджаны столь на плошчы 2 кв. м, падлога на плошчы 2 кв. м. і маёмасць у кватэры.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть