image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Бярозе пенсіянер выратаваў суседа на пажары

1340

21.01.2019 года ў 20-56 у Бярозаўскі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчым будынку на вул. Свярдлова.

Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння праз тры хвіліны: дах двухпавярховага будынка быў ахоплены агнём.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС пенсіянер 1955 года нараджэння, які пражывае па суседстве, выратаваў уладальніка будынка. Гаспадар - мужчына 1953 года нараджэння, інвалід 1-й групы (у яго ампутаваная нага) - часова пражываў у летняй кухні. Сусед заўважыў агонь на даху, зайшоў у будынак праз дзверы, убачыў гаспадара, які сядзеў у дыме на ложку, і вывеў яго на вуліцу.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі выратаваны з тэрмічнымі апёкамі шпіталізаваны ў УАЗ «Бярозаўская ЦРБ».

Пажар лакалізавалі і ліквідавалі выратавальнікі.

Агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджана ўнутранае аздабленне будынка.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть