image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Размова на актуальную тэму

688

Першы намеснік начальніка Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Казарэз сустрэўся з працоўным калектывам ДУ «Камянецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Сустрэча была накіравана на інфармаванне насельніцтва аб сітуацыі з пажарамі ў раёне, вобласці і рэспубліцы, павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі.

Іван Мікалаевіч на аснове аналізу пажараў, якія адбыліся, падкрэсліў: у большасці выпадкаў бяда з людзьмі адбываецца з-за простай няўважлівасці, неакуратнасці, прычым усё роўна - здараецца гэта ў доме, на вуліцы ці на працоўным месцы. Намеснік начальніка аддзела не пакінуў без увагі і пытанні дзіцячай бяспекі, паколькі гібель дзяцей на пажарах з'яўляецца самай страшнай трагедыяй як для канкрэтнай сям'і, так і для ўсяго грамадства.

Работнік МНС нагадаў прысутным, што кожны можа прабрэсці ў свой дом маленькага "выратавальніка" - аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Таксама была нададзена ўвага такой актуальнай тэме, як папярэджанне гібелі на лёдзе.

У завяршэнне сустрэчы прысутным былі раздадзеныя буклеты па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть