image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Баранавічы. У пытаннях бяспекі дробязяў не бывае

477

У рамках прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» прапагандыст Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Караліна Чэрнік наведала ў горадзе сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пажарная бяспека домаўладанняў, у якіх пражываюць малалетнія дзеці, знаходзіцца на пастаянным кантролі ў работнікаў МНС. У мэтах прафілактыкі Караліна Віктараўна нагадала бацькам аб важных правілах.

Неабходна з ранняга ўзросту прывіваць дзецям правілы бяспечных паводзін, вучыць іх правільным дзеянням пры пажары і не пакідаць іх без нагляду, – агучыла працаўнік МНС.

Нагадалі бацькам і пра тое, што спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але пры гэтым неабходна выконваць правілы бяспекі, каб простая ўборка ўчастка не павярнулася трагедыяй. Было адзначана, што рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу ці сцірты саломы. Абавязкова пад рукой павінен быць вогнетушыцель або вядро з вадой.

Дзецям жа прапагандыст нагадала пра небяспеку гульняў і свавольстваў з агнём, правілы бяспекі пры абыходжанні з рознымі хатнімі электрапрыборамі, навучыла карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і выклікаць на дапамогу службу МНС.

З пачатку года ў Баранавіцкім рэгіёне адбылося 30 пажараў, загінулі 9 чалавек.

Дзеці павінны ведаць і выконваць правілы бяспекі як дома, так і ў дзіцячым садзе, у школе, на вуліцы. Аднак, ёсць прыклады, калі дарослыя падаюць зусім не самы лепшы прыклад, а яшчэ горш таго – пакідаюць дзяцей без нагляду. Што ж трэба рабіць, каб пазбегнуць бяды?

Пагаварыце з імі аб бяспечных паводзінах дома, на вуліцы; будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з захаваннем правіл пажарнай бяспекі; не пакідайце запалкі ў даступным для дзяцей месцы; не даручайце дзецям распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы; сачыце, каб яны не распальвалі вогнішчы; не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть