image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. Аб тым, як правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!»

546

У рамках трэцягага этапу акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» дзеці прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Брэста» разам са спецыялістам сектара прапаганды Ірынай Лабырыч успомнілі, як правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!».

У наш век навуковых тэхналогій і распрацовак з кожным годам у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. З-за памылкі аднаго чалавека могуць апынуцца ў небяспецы жыццё і здароўе вялікай колькасці людзей. Прычыны такіх НС розныя, аднак дзеянні заўсёды будуць падобныя: не панікаваць, пакінуць небяспечную зону, паведаміць дарослым.

Пры дапамозе тэматычных гульняў «Крокі выратавання», «Бяспечная эвакуацыя», «Ртуць» падрабязна разабралі алгарытм дзеянняў пры розных небяспеках.

Ірына Лабырыч таксама праінфармавала прысутных аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі ў Брэсце, нагадала тэлефоны службы выратавання.

Дзеці больш падрабязна даведаліся аб сістэме грамадзянскай абароны і сігнале «Увага ўсім!».

Пры спрацоўцы сігналу «Увага ўсім» вам неабходна ўключыць мясцовае тэлебачанне ці радыё, праслухаць экстранае паведамленне і дзейнічаць па інструкцыі, – распавяла Ірына Мiкалаеўна.

А для таго, каб інфармацыя надоўга засталася ў памяці школьнікаў, ім прадэманстравалі тэматычны відэафільм.

За мінулы перыяд 2024 года ў г. Брэсце адбыўся 21 пажар, за аналагічны перыяд 2023 года – 27.

Паважаныя грамадзяне, пры пажары тэлефануйце ў службу выратавання 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть