image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Увага супрацьпажарнаму стану жылля вяскоўцаў

240

Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё больш увагі надаюць супрацьпажарнаму стану жылля, асабліва – вяскоўцаў. Нельга не пагадзіцца, што ў вяскоўцаў сапраўды болей падстаў пацярпець ад пажару. Тут і пячное ацяпленне, а печ, як вядома, крыніца не толькі цяпла, але і пажару.

Каб засцерагчы жыллё вяскоўцаў ад пажару, зацікаўленасць праяўляюць шэраг службаў. Так, назiральная камiсiя, у склад якой уваходзiлi старшыня Квасевіцкага сельвыканкама, прадстаунiкi РАУС, РАНС, наведалі шэраг дамоў жыхароў у весках Хадоркі, Ёдчыкі і Альба. Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне і інваліды, асабліва схільныя да ўжывання спіртных напояў.

У поле зроку прадстаўніка службы выратавання трапляліся пячное ацяпленне і электрабытавыя прыборы. Таксама была праведзена праверка працаздольнасцi пажарных апавяшчальнiкаў.

Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні электрабытавымі прыборамі і пячным ацяпленнем. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі, у прыватнасці курэння ў жылых памяшканнях.

Праводзячы праводзячы пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях грамадзян, выратавальнікі прадухіляюць ўзнікненне пажараў у жылым фондзе (з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 36 пажараў, загінулі 7 чалавек).

У мэтах папярэджання пажараў у жыллё выратавальнікі нагадваюць:

- не курыце ў ложку. Памятаеце, цыгарэта і алкаголь - актыўныя саўдзельнікі пажару;

- не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы;

- сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку;

- не пакідайце без дагляду малалетніх дзяцей.

Памятаеце, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць!

Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйце 101 або 112.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть