image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Экстрым з загартоўкай («Ляхавіцкі веснік», 18.01.2020 г.)

310

На сувязі – 101

Штодзень дыспетчары цэнтра аператыўнага кіравання РАНС прымаюць

не адзін дзясятак званкоў. Ні адзін сігнал SOS не застаецца без увагі. Ад таго, наколькі хутка і правільна дыспетчар зрэагуе на сітуацыю, наколькі прафесійна дапаможа справіцца з эмоцыямі пацярпелым, каб атрымаць дакладную і найбольш поўную інфармацыю, залежыць многае.

Усімі неабходнымі якасцямі спаўна валодаюць тутэйшыя дыспетчары, самы вопытны з якіх Вадзім Цімашок, стаж якога ў РАНС складае без малога 24 гады.

Менавіта цэнтр каардынуе дзейнасць падраздзяленняў, якія за мінулы год 426 разоў выязджалі на ліквідацыю пажараў, узгаранняў і іншых надзвычайных сітуацый, дапамогу насельніцтву.

Смеласць і мужнасць – заўсёдныя спадарожнікі прафесіі выратавальніка. Начальнік РАНС Дзмітрый Чопка адзначае, што кожны з супрацоўнікаў райаддзела – прафесіянал: надзейны, адказны, валявы, рашучы і фізічна падрыхтаваны.

У склад РАНС уваходзяць Ляхавіцкая ПАВЧ №1, пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў Ліпску, Тальмінавічах і Шчэрбаве, а таксама інспекцыя нагляду і прафілактыкі, два сектары – прапаганды і ДСНС.

З усіх падраздзяленняў самае шматлікае – 24 чалавекі – гарадская ПАВЧ. Служба тут арганізавана ў тры змены па графіку суткі праз двое. Працоўны дзень складаецца з многіх пунктаў, сярод якіх вучэбныя і практычныя заняткі, якія нечак ана можа прыпыніць трывога. І тады ў выратавальнікаў ні аднаго лішняга руху – дзейнічаюць хутка, зладжана, дакладна.

 

Калі калегі – сябры

Калегі лічаць за гонар служыць з камандзірам аддзялення ПАВЧ №1 горада Ляхавічы Юрыем Смаршчком – у любой сітуацыі на яго можна разлічваць. Дарэчы, летась яму было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Ляхавіччыны». Юрый Смаршчок, акрамя іншага, займаецца пажарным кросфітам. Згадзіцеся, не кожнаму па сілах выконваць трукі з гірай вагой за 20 кілаграмаў.

Упэўненасць, сабранасць характарызуюць вадзіцеля Вадзіма Царыка. Ён ведае, як хутка даставіць пажарных-выратавальнікаў на месца здарэння, як падтрымліваць «спецборт» у баявой гатоўнасці. Дарэчы, нашаму земляку днямі прысвоена званне «прапаршчык унутранай службы».

Граматай МНС адзначаны працоўныя заслугі старшага пажарнага Віталія Кедзя.

Паўтара года працуе ў РАНС пасля заканчэння ўніверсітэта грамадзянскай абароны Павел Панфіла. Зараз ён начальнік каравула і прызнаецца, што работа падабаецца: хоць складаная, але цікавая. Ды і падтрымка калег – апора, з якой не страшныя ніякія экстрэмальныя сітуацыі.

Намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Берташ у мясцовым аддзеле нядаўна, але выратавальнік вопытны – служыць 18 гадоў.

Кожны з супрацоўнікаў райаддзела лічыць сваю службу справай звычайнай. Тыя ж, хто бачыў нашых эмэнэснікаў у справе, хто ім абавязаны жыццём, упэўнены: выратавальнікі – людзі асаблівай загартоўкі і моцнага характару.

Напярэдадні прафесійнага свята пяць нашых землякоў, якія ўліліся ў рады ляхавіцкіх выратавальнікаў, прымуць прысягу на вернасць народу Беларусі. У калектыве прафесіяналаў прыбыло!

 

Наталля ПЕРАПЕЧКА

Районная газета «Ляхавіцкі веснік», 18.01.2020 г.

http://www.lves.by/

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть