- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Ўвага сем'ям з дзецьмі
Работнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі праводзяць пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях грамадзян, дзе пражываюць непаўналетнія дзеці.
На гэтым тыдні старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Міскевіч сумесна з прадстаўнікамі ДУА "Падстарынская сярэдняя школа" пабываў у сем'ях, дзе бацькі не надаюць належнай увагі выхаванню дзяцей. Аляксандр Мікалаевіч звярнуў увагу на стан пячнога ацяплення ў домаўладаннях грамадзян: цэласнасць карпусоў печаў, наяўнасць лістоў перад топачнай адтулінай печы, стан комінаў у паддашкавых памяшканнях.
Прадстаўнік МНС акцэнтаваў увагу бацькоў на недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, заклікаў навучаць правілам бяспекі. Нагадаў пражываючым нумары выкліку службы выратавання - 101 і 112, уручыў рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажару і наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.