image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гутарка з юнымі спартсменамі

1092

Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Тукай і старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі ГРАНС Віталь Мяць правялі прафілактычную гутарку з дзецьмі, якія займаюцца ў ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №4 па плаванні г.Баранавічы».

Гутарка была пабудавана ў форме дыялогу: Ірына Валер'еўна задавала дзецям тэматычныя пытанні, а яны адказвалі на іх. Пагаварылі пра тое, у якіх сітуацыях агонь з'яўляецца нашым сябрам, а ў якіх – ворагам, былі агавораны асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дзеянні ў выпадку НС. Спецыяліст ГРАНС нагадала дзецям, што нумары службы выратавання - 101 або 112.

Віталь Віктаравіч у мэтах прафілактыкі спыніўся на сезонных небяспеках, нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, як паводзіць сябе, каб не патрапіць у бяду.

Пасля гутаркі хлопцам была ўручана навучальная прадукцыя МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть