image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Парк “Юбілейны” у Івацэвічах

698

З нагоды 80-гадовага юбілею раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» каля вадаёма за вёскай Міхнавічы быў закладзены парк «Юбілейны». Такое рашэнне стварыць леса-паркавую зону пад назвай «Юбілейны» было прынята уладамі Івацевіцкага раёну.

А назву будучы парк атрымаў у сувязі з тым, што у гэтым годзе, акрамя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік», свой 500-гадовы юбілей адзначае і горад Івацэвічы. Гістарычна памятная дата для кожнага грамадзяніна - 75-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтым годзе прафсаюзнаму руху краіны спаўняецца 115 гадоў, 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – галоўнага Закону нашай краіны.

Права першымі пасадзіць дрэўцы было прадастаўлена старшыні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Грыцуку, Аляксандру Сарока і галоўнаму рэдактару КУП «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае радыёвяшчанне» Аляксандры Джэжора.

Івацэвічскія выратавальнікі не мінулі гэту падзею і таксама прынялі актыўны ўдзел у акцыі, адзначыўшы сваю гістарычную падзею – менавіта 20 гадоў таму назад было створана Міністэрства на надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пасадку дрэў у новым парку сумесна з калектывам ажыцяўляў выконваючы абавязкі начальніка аддзела Дыдышка Віталій Аляксандравіч і старшыня ветэранскай грамадскай арганізацыі «Спасатель», памошнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кавальчук Міхаіл Несцеравіч.

Як падкрэсліў старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Грыцук, сёння рэалізуецца шмат добрых ініцыятыў, многае робіцца для таго, каб наш райцэнтр і населеныя пункты раёна станавіліся яшчэ больш прыгажэйшымі і камфортнымі для жыцця. Аднак, на жаль, не ўсе беражна адносяцца да таго, што ствараюць другія. Таму вельмі б хацелася, каб да добрых спраў далучалася ўсё больш грамадзян, бо навядзенне парадку на зямлі – гэта агульная справа.

Аляксандр Сарока, старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў, дадаў, што вельмі важна, калі сярод мясцовага насельніцтва ёсць ініцыятыўныя і нераўнадушныя грамадзяне. Так, напрыклад, ён узгадаў, што па ініцыятыве старасты в. Міхнавічы Марыі Іванаўны Белай быў наведзены парадак каля вадаёма, дзе і будзе размяшчацца парк “Юбілейны”. Ён адзначыў, што мясцовае насельніцтва тут вельмі працалюбівае і актыўнае ў адносінах да грамадскіх работ, і выказаў упэўненасць, што клопат пра новы парк будзе ажыццяўляцца і з боку мясцовых жыхароў, тым больш, што і яны праявілі жаданне паўдзельнічаць у пасадцы дрэўцаў.

Усяго ў гэтыдзень было пасаджана 80 дрэўцаў: ліпы, грабы, елкі, сосны. Работы па рэалізацыі праекта будуць прадоўжаны восенню.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть