- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Аб бяспецы з работнікамі сельгаспрадпрыемства
У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку – разам!» першы намеснік начальніка Столінскага РАНС Аляксандр Дульскі выступіў перад працоўным калектывам КСУП «Відзіборскі».
Аляксандр Аляксандравіч азнаёміў аўдыторыю са статыстыкай па пажарах у раёне і вобласці, агучыў асноўныя прычыны падобных здарэнняў. Выратавальнік нагадаў, якія меры бяспекі неабходна выконваць, каб засцерагчыся ад узнікнення пажару.
Пагаварылі і аб сезоннай небяспецы – выпальванні сухой расліннасці. Выратавальнік прывёў сумныя выпадкі пажараў і гібелі людзей з гэтай прычыны, распавёў як правільна і бяспечна спаліць смецце на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, паказаў фільм з серыі "Азбука бяспекі".