image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя працягваецца

779

У рамках трэцяга этапу акцыі "Бяспека - у кожны дом!" работнікі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнік камбіната супрацьпажарных работ правялі прафілактычнае мерапрыемства з навучэнцамі УА "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова".

Спачатку перад аўдыторыяй выступіў старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ГРАНС Міхаіл Мацяс, які распавёў пра мэты і задачы акцыі, давёў аператыўную абстаноўку на тэрыторыі рэгіёну.

У рамках сустрэчы Міхаіл Віктаравіч нагадаў дзецям асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Пагаварылі аб тым, як належным чынам выкарыстаць электрапрыборы, газавыя ўстаноўкі, гаворка ішла і аб бяспецы ў печы. Не абышлі бокам пытанне небяспекі курэння, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення.

Прадстаўнік камбіната супрацьпажарных работ Мікалай Патоцкі давёў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, распавёў аб пажарным і газавым апавяшчальніках, самавыратавальніку, прадэманстраваў знакі пажарнай бяспекі.

Пасля гутаркі з дзецьмі былі праведзены тэматычная віктарына, конкурсы. Жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку выратавальніка. Таксама прысутным прадэманстравалі навучальныя фільмы, уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Завяршылася мерапрыемства агульнай эвакуацыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть