image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Школа бяспекі – школа жыцця

985

У ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2019”. На ніве спаборніцтваў можна было ўбачыць больш за 130 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблівы “кастынг”. Вучні пачатковых класаў прадстаўлялі самую малодшую паралель – 1-4-ыя класы. Далей, 5-7-ыя і, у сваю чаргу, вучні 8-11-ых класаў.

Пасля ўрачыстага адкрыцця алімпіяды і слоў падзякі выконваючага абавязкі начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дыдышка Віталія Аляксандравіча навучэнцы адправіліся па сваім аўдыторыям, дзе іх увазе было прапанавана заданне з 50 пытаннямі-тэстамі. Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся толькі адзін варыянт адказу. Таксама, усялякія выпраўленні ў бланку адказаў удзельніка катэгарычна забараняліся. Калі такое і было, колькасць балаў, набраных за дадзенае пытанне, роўна было нулю.

Вызначыць найлепшых з найлепшых было няпроста, фактычна, як і ў мінулых алімпіядах па АБЖ. Так, у катэгорыі 8-11 класаў адразу 4 вучня набралі максімальную колькасць балаў – 50 з 50-ці. Канешне, рабяты з 1-4-ых, а таксама 5-7-ых класаў не засталіся не заўважанымі. У кожнай паралелі былі тыя, хто набраў адзінакавую колькасць балаў. У такім выпадку, усе яны былі запрошаны на дадатковы, мультымедыйны тур, які складаўся з пытанняў і заданняў на больш паглыбленыя тэмы бяспекі жыццядзейнасці.  

Прыйшоў доўгачаканы час падвядзення вынікаў. Уладальнікамі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Паўлюк Арсеній, вучань ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”, другое месца належыць Марчанка Івану, таксама вучню дадзенай школы, а трэцяе месца заняў прадстаўнік ДУА “Руднянская базавая школа” Калесніковіч Максім.

Сярод навучэнцаў 5-7-ых класаў месцы размясціліся такім чынам: 1-е месца – Калесніковіч Дзіяна (ДУА “Руднянская базавая школа”), 2-е месца – Шадрын Максім (ДУА “Руднянская базавая школа”), 3-е месца – Пянко Вольга (ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”).

У старэйшай узроставай групе лепшай стала шматразовы прызёр алімпіяд па АБЖ Белаблоцкая Яна з ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”. Другім месцам вызначылася Лапчук Анастасія, вучаніца ДУА “Падстарынская сярэдняя школа”. Трэці вынік паказаў навучэнец ДУА “Аброўская сярэдняя школа” Мамчыц Максім.

Вучні, якія занялі першыя і другія месцы, будуць прадстаўляць Івацэвіцкі раён на трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2019”, які адбудзецца 28 лютага ў горадзе Пінску. Жадаем поспехаў і новых перамог!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть