image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Засцерагчы жыллё ад пажару

775

Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё больш увагі надаюць супрацьпажарнаму стану жылля. Асабліва – вяскоўцаў. Нельга не пагадзіцца, што ў вяскоўцаў сапраўды болей падстаў пацярпець ад пажару. Тут і пячное ацяпленне - а печ, як вядома, крыніца не толькі цяпла, але і пажару. Тут часцей трапляюцца старыя электрапрыборы, якія адслужылі свой век. Да таго ж насельніцтва нашых вёсак імкліва старэе, у выніку бабулям і дзядулям становіцца болей складана сачыць за выкананнем супрацьпажарных патрабаванняў у хаце і на падворку.

Каб засцерагчы жыллё ад пажару, зацікаўленасць праяўляюць шэраг службаў. Так, мабільная група, у складзе якой быў не толькі першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка, але і прадстаўнікі ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН”, РАУС, старшыня Мілейкаўскага сельвыканкама, наведала дамы вяскоўцаў.

Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды. Не заставаліся паза ўвагай прадстаўніка службы выратавання стан ацяпляльных печаў і выкананне правілаў бяспекі пры іх эксплуатацыі. У полі зроку былі і электрабытавыя прыборы, стан якіх даваў падставы ўсумніцца ў іх пажаранебяспечнасці.

Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі каля печаў і карыстаючыся электрабытавымі прыборамі, у асаблівасці – награвальнымі. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть