image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прадухіліць вогненную бяду

614

Вось і надышоў ацяпляльны сезон. А разам з ім узрастае верагоднасць узнікнення пажару з-за няспраўнасці ці няправільнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў.

Каб прадухіліць магчымую вогненную бяду, прадстаўнікі ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС часцей наведваюць дамы адзінокіх састарэлых вяскоўцаў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў. Падчас наведвання такіх дамоў асаблівая ўвага з боку прадстаўнікоў райаддзела па НС надаецца спраўнасці прыбораў ацяплення, найперш – печаў. Выкананне домаўладальнікамі неабходных мераў перасцярогі пры паленні печаў таксама застаецца ў полі зроку выратавальнікаў.

Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 вескі Горталь Міхаіл Куцко правеў чарговы маніторынг супрацьпажарнага стану шэрага дамоў у вёсках Рудня і Краі Рэчкаўскага сельвыканкама. Агледжаны ўважліва былі не толькі самі печы, але і стан дымаходаў на гарышчах дамоў. З самімі ж гаспадарамі Міхаіл Міхайлавіч дадаткова пагутарыў аб захаванні супрацьпажарных патрабаванняў каля сваіх печаў, а таксама пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў.

Часта печ з’яўляецца адзінай крыніцай цяпла ў дамах вяскоўцаў, і надзвычай важна, каб яна не была прычынай пажару.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть