image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Незвычайны сход

1054
Незвычайны сход

Івацэвіцкія выратавальнікі зноў сабралі вяскоўцаў для абмеркавання разам злабадзённых пытанняў бяспекі. На гэты раз яны прыехалі да жыхароў вёскі Дабромысель і сабралі іх на сход. Ды не звычайны, традыцыйны з павучальнымі прамовамі-тырадамі, а  па-новаму, па-сучаснаму.

Увазе вяскоўцаў яшчэ за дзве гадзіны да абазначанага пачатку сходу ў мясцовым СДК прыцягнулі пажарныя аўтамабілі рознага прызначэння. Пакуль жа дабромысельцы прывыклі бачыць толькі пажарныя аўтацыстэрны, бо ў вёсцы ёсць пажарны аварыйна-выратавальны пост. На гэты раз у вёсцы з’явіўся і механічны пад’ёмнік, і пажарны аўтамабіль хуткага рэаагавання, а разам выратавальнікі прадэманстравалі сваё шматлікае і шматфункцыянавальнае спецыяльнае пажарна-тэхнічнае ўзбраенне. Вяскоўцам паказалі і работу выратавальнікаў ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння, калі даводзіцца літаральна рэзаць на кавалкі пакарожаны ДТЗ аўтамабіль, каб выратаваць чалавека з груды металу. Было і “ратаванне пацярпелага на вадзе” (у самым пачатку вёскі насупраць СДК ёсць сажаўка). Вяскоўцы розных узростаў з непрыхаваным інтарэсам сачылі за работай выратавальнікаў.

А вось квэст “Сам сабе МНС!” прыцягнуў увагу ў значнай большасці дзяцей і падлеткаў. Варта адзначыць, што менавіта вучні мясцовай установы адукацыі і іх педагогі аказаліся самымі актыўнымі ўдзельнікамі квэст-заданняў. Тут жа трэба было з дапамогай мальнікага памазка і скотча сабраць у баначку бісерынкі, якія імітавалі шарыкі ртуці з толькі што разбітага тэрмометра. На другой пляцоўцы з дапамогай дроцікаў-магнітаў імітуючы гульню ў дартс трэба было патрапіць у каляровы канверт, раскрыць яго і даць падрабязы, грунтоўны адказ на зададзенае пытанне, схаванае ў канверце. І тут найбольш кемлівымі і дасветчанымі былі школьнікі.

Затое на пляцоўцы “патушы пажар” сабраліся і старэйшыя. Праўда, не ўсе адважыліся патушыць з дапамогай кавалка брызенту палаючы тэлевізар, што даволі эфектыўна прарабілі некалькі школьнікаў пачаргова. А вось палаючы касцёр трэба было патушыць пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля.

Былі і практычныя, і тэарэтычныя заданні для вяскоўцаў. Кожны, хто хоць нейкім чынам здолеў прадэманстраваць свае веды ў вобласці бяспечнасці жыццядзейнасці, тут жа быў заахвочаны прызам.  Сярод прызоў быў і аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Каб атрымаць яго, варта было назвацьяго прызначэнне, прынцып дзеяння, правілы ўстаноўкі і далейшага абслугоўвання. Дастаўся АПА настаўніцы мясцовага дзіцячага саду-сярэдняй школы.

Далей начальнік Івацэвіцага РАНС В.І. Бацкалевіч запрасіў вяскоўцаў у памяшканне СДК. На ўваходзе актывісты БМГАВП  уручалі вяскоўцам тэматычныя буклеты. Тут і прайшло сумеснае абмеркаванне пытанняў бяспечнасці вёскі. Увазе прысутных былі прадэманстраваны фотаздымкі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і электрычнага абсталявання, факты неахайнага абыходжання з агнём і яго крыніцамі. Далей кіраўнік раённай службы МНС расказаў аб няпростай, нават складанай абстаноўцы з пажарамі і гібеллю на іх людзей, якая склалася ў раёне з пачатку года, аб неабходных мерах засцярогі, якія павінен выконваць кожны грамадзянін, каб пазбегнуць пажару ці якога іншага надзвычайнага здарэння.

Фіналам сустрэчы была дэманстрацыя абучаючых відэафільмаў з цыкла “Азбука бяспекі”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть