image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажарна-прафілактычны “Дзень бяспекі”

731
Пажарна-прафілактычны “Дзень бяспекі”

Пажарна-прафілактычны “Дзень бяспекі” прайшоў у сераду, 18 красавіка, ў ДУА “Целяханская СШ”, прамеркаваны да мерапрыемстваў праводзімай на тэрыторыі раёна шырокамаштабнай рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”. У гэты дзень з вучнямі 1-10-х класаў школы, а гэта амаль 600 школьнікаў, пачаргова, адпаведна класным паралелям праводзіў абучаючыя мерапрыемствы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС. Усе сустрэчы праводзіліся ў актавай зале школы і першая сустрэча прадстаўніка раённай службы МНС прайшла з вучнямі малодшых класаў. 

Зрэшты, і старшакласнікам, і пачаткоўцам у чарговы раз з вучнаў прадстаўніка райаддзела па НС неаднаразова гучалі словы-перасцярогі наконт мераў супроцьпажарнай бяспекі і наогул – патрабаванняў асноў бяспечнасці жыццядзейнасці. Малодшыя школьнікі з захапленнем прагледзелі новыя серыі мультфільмаў з “Чароўнай кнігі МНС”. Аднак прагляду папярэднічалі конкурсы і гульні, па выніках якіх школьнікі атрымлівалі прызы.

Не засталіся без прызоў і старшакласнікі, і школьнікі старэйшага вучнёўскага звяна: яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі супроцьпажарнай віктарыны, многія з пытанняў якой тычыліся аварыі на Чарнобыльскай АЭС і сумных паследкаў ад яе. Увазе рабят былі прадэманстраваны відэафільмы з серыі “Азбука бяспекі” і абучаючы відэафільм “Школа бяспекі”. Колькі слоў напрыканцы гутаркі з вучнямі старэйшых класаў было сказана ў падтрымку мабільнага прылажэння “МНС Беларусі. Дапамога побач!”

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть