image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сустрэчы на працоўных месцах

540
На трэцім этапе рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС сустракаюцца з жыхарамі раёна непасрэдна на іх працоўных месцах. Пры гэтым перавага нададзена прадпрыемствам і арганізацыям, вытворчасць якіх непарыўна звязана з дрэваапрацоўкай незалежна ад формаў уласнасці. І гэта не выпадкова, бо сёлета з пачатку года ў раёне ўжо адзначана ўзгаранне ў дрэваперапрацоўчым цэху фермерскай гаспадаркі.

Каб яшчэ і яшчэ раз нагадаць грамадзянам аб пажаранебяспечнасці дрэваперапрацоўкі, а разам і аб няўхільным выкананні патрабаванняў правілаў супроцьпажарнай бяспекі ў быце, у прыватнасці – у зімовы пажаранебяспечны перыяд першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка на пачатку працоўнага дня сустрэўся і пагутарыў аб бяспечнасці жыццядзейства з работнікамі ААТ “МАСІЎ-ДРЭЎ”. Ён звярнуў увагу прысутных на складанай сітуаціі з пажарамі і гібеллю ад іх людзей, якая склалася апошнім часам у раёне, расказаў аб прычынах і абставінах, якія выклікалі большасць пажараў, а таксама аб трагічных фактах гібелі і траўміравання людзей падчас вогненных здарэнняў.

Дадатковым напамінкам гучалі з вуснаў прадстаўніка раённай службы выратавання патрабаванні бяспечных умоў пры карыстанні крыніцамі агню, асабліва - пры курэнні. Быў і заклік катэгарычна выключыць з свайго жыцця звычку курыць у нецвярозым стане і наогул курыць у памяшканні. Гучалі словы-перасцярогі і адносна выхавання пачуцці адказнасці за свае дзеянні ў свядомасці свіх дзяцей.

Віталь Аляксандравіч нагадаў алгарытм дзеянняў пры пажары  пачынаючы ад выкліку пажарных падраздзяленняў па тэлефоне і заканчваючы сродкамі і спосабамі пажаратушэння, у тым ліку з прымяненнем парашковых вогнетушыцеляў, якімі ў поўным аб’ёме забяспечана прадпрыемства.

Напрыканцы ўсе прысутныя на гэтай пажарна-прафілактычнай сустрэчы атрымалі тэматычныя буклеты.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть