image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Брэст. З клопатам пра бяспеку дзяцей

400

У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» прапагандыст Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч і прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Вольга Сурадзейкіна правялі прафілактычны занятак для выхаванцаў дзіцячага сада №6.

Кожны павінен быць асцярожным і абачлівым, бо столькі нечаканых небяспек падпільноўвае нас на кожным кроку. Вам, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, неабходна ўмець звяртацца па дапамогу. У выпадку бяды ўмець дзейнічаць, пры выкліку службы выратавання ведаць і называць сваё імя і прозвішча, таксама свой хатні адрас. Кожны павінен ведаць правілы бяспекі, – агучыла Яна Генадзьеўна.

Падчас сустрэчы з дапамогай гульняў «Бяспечная эвакуацыя», «Пяць крокаў выратавання», «Дым. Вуліца. Пажар», «Службы выратавання», «Крыжыкі-нулікі» спецыялісты сумесна з дзецьмі разабралі асноўныя аспекты бяспечных паводзін дома, у садзе, на вуліцы, ля вады.

Разам з Вольгай Сурадзейкінай дзеці вывучылі прынцып дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пагаварылі пра вогнетушыцель.

Удзельнікам акцыі раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад ратавальнікаў.

МНС нагадвае:

- не пакідайце дзяцей без нагляду;

- у выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112;

- памятайце: вада і агонь памылак не даруюць: выконвайце правілы бяспекі ў любой сітуацыі!

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть